Ніва № 24 (2770), 14 чэрвеня 2009 г.

Адказнасць за...

Віктар САЗОНАЎ

Беларусы любяць ганарыцца, што менавіта наша краіна знаходзіцца ў цэнтры Еўропы. Пры гэтым геаграфічны цэнтр успрымаюць увогуле як цэнтр усяго на свеце, нават не задумваючыся што такое сённяшняя Еўропа, як фармаваліся еўрапейскія каштоўнасці і ці адпавядае менталітэт цяперашняга беларуса гэтым крытэрыям. Прыкладам, адносіны да смяротнага пакарання. Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе смяротнае пакаранне яшчэ не адменена. Мала таго, беларуская грамадскасць прагаласавала за гэта на рэферэндуме, які ініцыявала ўлада. Прычыны, як заўсёды, у кожнага свае.

Адны сцвярджаюць, што смяротная кара — гэта проста аднаўленне справядлівасці. Маўляў, калі нейкі чалавек забіў іншых людзей, то чаго шкадаваць яго. Праўда, пры гэтым дабаўляюць, што смяротнае пакаранне павінна прысуджацца тады, калі віна абвінавачанага даказана, тым самым прызнаючы факт, што іншыя пакаранні можна да людзей прымяняць і тады, калі віну даказаць немажліва.

Гэтую катэгорыю людзей справядлівасць увогуле не цікавіць. Для іх справядлівасць — рашэнне ўлады. Яны добра ведаюць, што практычна любая ўлада мае мажлівасць выкарыстаць смяротнае пакаранне забіўшы невінаватага, каб схаваць сапраўднага злачынцу. Але прымаюць гэта як належнае.

Іншыя выступаюць за смяротнае пакаранне таму, што не хочуць плаціць сваіх грошай на ўтрыманне ў турме чалавека, якога можна проста расстраляць. Яны не разумеюць, чаму мусяць за кагосьці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF