Ніва № 24 (2770), 14 чэрвеня 2009 г.

Славяне, балты, вікінгі...

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Пастаноўкі раннесярэднявечных бітваў і сутычак з верасня 1939 г. з прымяненнем піратэхнікі, паказы коннай стральбы з лука, каштаванне колішніх страў, на канец канцэрты гуртоў старадаўняй музыкі — гэта толькі некаторыя атракцыёны першага гістарычнага пікніка „Ад слявян да жаўнераў верасня”, які ў суботу 6 чэрвеня прыцягнуў гледачоў і ўдзельнікаў у падбеластоцкі Музей вёскі.

Мерапрыемства сарганізавалі Дэпартамент культуры і нацыянальнай спадчыны Падляшскай маршалкоўскай управы пры саўдзеле Падляшскага музея ў Беластоку ў рамках Падляшскіх дзён спадчыны. Дырэктар дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Анатоль Вап так тлумачыў „Ніве” ягоныя мэты:

— Гэтая ідэя выспявала ўжо два гады. Гаворка была перш за ўсё аб тым, каб паказаць нашым жыхарам жывы ўрок гісторыі: як калісь людзі апраналіся, як жылі. Значыць, маем тут мілітарныя паказы, але таксама і прэзентацыю рамёстваў.

Можна было пакаштаваць праснакоў з ячной кашай і грыбамі, рыхтаваных на вогнішчы, паглядзець пастаноўкі сярэднявечных бітваў, падрыхтаваных згодна з канонамі ваеннага майстэрства, напрыклад, гэтак званымі кругамі здрады і гонару. Змагаліся падляшскія ваяры з ваярамі „рэшты свету”. Групы гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Літвы ды Вялікабрытаніі прэзентаваліся таксама пад адмыслова разбітымі палаткамі. Былі вікінгі, англасаксонцы, старадаўнія балты, дружыны раннесярэднявечных славян, рыцары ордэна тампліераў і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF