Ніва № 23 (2769), 7 чэрвеня 2009 г.

Калі цвітуць каштаны

Аляксей МАРОЗ

Адзін з маіх настаўнікаў у сярэдняй школе маўляў, што калі зацвітуць каштаны, вучні пачынаюць слаба працаваць і таму да гэтага часу стараўся зрэалізаваць асноўную частку праграмы і паставіць такую колькасць ацэнак, каб пасля магчы паставіць завяршальную. Мінула з таго часу больш дваццаці гадоў, але настаўнікі сярэдніх школ надалей павінны браць прыклад з даўняга гайнаўскага педагога якраз з за характару і часу правядзення матуральных экзаменаў. У меншай або большай ступені яны абмяжоўваюць магчымасць звычайнай працы настаўнікаў з малодшай моладдзю, а ў некаторых выпадках на кароткі час нават дэзарганізуюць рэалізацыю школьнай праграмы. Моднымі ў час матуральных экзаменаў сталі экскурсіі для рэшты вучняў.

Выпускнікі нашых белліцэяў мусілі вельмі інтэнсіўна працаваць як да часу, калі зацвілі каштаны, так і ў часе, калі яны цвілі. За малымі выключэннямі амаль усе выпускнікі Бельскага і Гайнаўскага белліцэяў рашыліся паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы, дзе найчасцей набор праводзіцца на падставе вынікаў матуральных экзаменаў і поспехаў на прадметных алімпіядах. Ужо загадзя белліцэісты спраўджалі патрабаванні на спецыяльнасцях, дзе маюць намер працягваць вучобу і пад іх падбіралі дадатковыя пісьмовыя матуральныя экзамены. Хаця ў Бельскім і Гайнаўскім белліцэях пісьмовыя экзамены па беларускай мове і прэзентацыі па гэтым прадмеце абавязковыя, у гэтым годзе мнагавата вучняў да іх не прыступіла, бо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF