Ніва № 23 (2769), 7 чэрвеня 2009 г.

На шляху да Пана Бога

Ілоны КАРПЮК

— Я тут быў 23 гады таму, — кажа мне Адам Кажанёўскі, дырыжор хору „Эдукатус” Педагагічнага ўніверсітэта ў Кракаве. — Нават не разумееце, што для мяне гэта абазначае.

— Разумею, што вы тады былі ў Гайнаўцы.

— Зразумела, але сам фестываль гэта проста незвычайная падзея.

Не кожны год хапае мне часу прысвяціць тры-чатыры дні апецы над хорам. Гэта час, які амаль поўнасцю трэба адвесці гэтай справе. Сёлета зусім выпадкова і сапраўды ў апошні момант аказалася, што гід хору з Кракава не можа ім заняцца. Безнадзейным голасам пані Ірэна, дырэктар Арганізацыйнага бюро фестывалю спыталася ці знайду час. Навошта траціць час на польскі хор? Ні замежнай мовы не патрэніруеш, ані не даведаешся зашмат болей пра свет, бо і горад Кракаў чалавек неаднойчы перасякаў уздоўж і ўпоперак.

Едзем у гатэль.

— Абміне нас свята супу, не паядзім сабе ў гэты раз, — гутараць між сабою харысткі.

Праўда, якраз на кракаўскім Казімежы праходзіў чарговы выпуск гэтага свежага фестывалю. Што ж, памянялі суп на віно, бо толькі з віном асацыяваўся мне фестываль царкоўнай музыкі. „Дырыжор такі сентыментальны, а харысты пра супчык — падумалася мне, — нічога, пражывем гэтыя тры дні”.

Хары звычайна праслухоўваюць у Падляшскай оперы і філармоніі, але там заўсёды праблема з заламі для рэпетыцый. Прымушаны мы тады былі знайсці нейкае месца для „расспеву”, бо, вяртаючыся ў гатэль, не паспявалі б на конкурс. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF