Ніва № 23 (2769), 7 чэрвеня 2009 г.

Па міжмежжы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пакідаю поезд на прыпынку Кундзін і падаюся ў бок Панятовіч. Халодны веснавы ранак, бо ж акурат выпадае дзень аднаго з „халодных агароднікаў”. Іду аптымістычна гладкай асфальтоўкай, бо ж яшчэ і сонейка схіляе ў цёплым напрамку. Але тая асфальтоўка неўзабаве, за ўзгоркам, канчаецца. Асфальт быццам нарокам пакладзены бліжэй чыгункі, па якой праязджаюць міжнародныя цягнікі, быццам быў гэта пацёмкінаўскі асфальт, які прыкрывае нябачную за ўзгоркамі іншую рэчаіснасць, пыльную жвіроўку.

Жвіроўка пралягае галоўным чынам між палямі, лясоў навокал мала, амаль не відаць самасеяў і аблагоў. Тамашнія людзі, на абшары паміж Саколкай і Адэльскам, шануюць зямельку-карміліцу больш чым, напрыклад, між Гайнаўкай і Сямятычамі. Мо ў іх склаўся іншы менталітэт?..

Цалкам магчыма, бо ж пражываючае на ўсход ад Саколкі насельніцтва каталіцкага веравызнання і да таго ж непахісна лічыць сябе палякамі, хаця ў побыце карыстаецца яшчэ чыстай беларускай мовай. Ці гэта дастаткова для дыферэнцыравання менталітэту?

Энцыкліка Яна Паўла ІІ „Laborem Exercens” з верасня 1981 года прысвечаная працы. Польскі папа сцвярджаў, што чалавек на досвітку свайго існавання атрымаў ад Творцы загад падпарадкоўваць сабе зямлю. Гэтае падпарадкоўванне найбольш праяўляецца ў працэсе земляробства і ператварання яго прадуктаў для свайго карыстання. Значыць, земляробства астаецца асноўнай галіной дзейнасці чалавека, істоты, створанай на вобраз Божы. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF