Ніва № 23 (2769), 7 чэрвеня 2009 г.

Праваслаўе ў Еўрасаюзе

Ніва”: — Ці еўрапейская супольнасць гэта толькі палітычна-эканамічны арганізм?

Антон Мірановіч: — Абсалютна, не. Гэта цывілізаваная, культурная супольнасць, якая сёння адыгрывае штораз большую ролю ў гэтым разнародным свеце. І мае яна істотную ролю для адыграння ва ўсёй цывілізацыі. Гэта перш за ўсё вялікая міжнародная грамадскасць, якая аказвае агромны ўплыў на вобраз нашай планеты.

А якія каштоўнасці, праз уваход Балгарыі, Румыніі, а раней Кіпра, а ў будучыні іншых праваслаўных краін, можа ўнесці ў Еўрасаюз праваслаўе?

— Еўрапейская тоеснасць збудаваная на чатырох слупах — на эліністычнай грэцкай цывілізацыі, рымскім правадаўстве, на ўкладзе паасобных народаў у агульнаеўрапейскую спадчыну, і, вядома, хрысціянстве. Большасць асоб просіць дадаць яшчэ іудзея-хрысціянства, паколькі яўрэйская грамадскасць адыграла ў гісторыі Еўропы вялікую, а ў некаторых рэгіёнах вельмі значную ролю. У выпадку хрысціянства — яно атаясамліваецца не толькі з веравызнаннем, але і з пэўным цывілізацыйным колам, якое ёсць у Еўропе — гаворка тут пра візантыйскую, візантыйска-славянскую цывілізацыю, якая сёння ўспрымаецца ў Еўропе як хрысціянская цывілізацыя з дамінуючай роляй праваслаўя.

У такіх краінах, як успрыманая свецкай Францыя, прынамсі ёсць такія галасы, што ў Еўропе няма такіх духоўных каштоўнасцей, якія маглі б яе з’яднаць. Гэтак гаварыў м.інш. а. Юрый Койла. Ці пагаджаецеся Вы з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF