Ніва № 23 (2769), 7 чэрвеня 2009 г.

Левыя кандыдаты

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На фоне мінска-крамлёўскіх інтэграцыйна-сяброўскіх заляцанняў і сварак уладароў „чырвоных дамоў” „брацкіх рэспублік”, што навідавоку для ўсіх грамадзян Беларусі, на другім плане застаюцца жарсці ў апазіцыйных колах краіны. А між тым яны крыху неспадзявана (у сэнсе, што раней, чым думалася) разгараюцца не на жарты. Публіцыстычны артыкул Міхаіла Падаляка „Отбеливатель М”, які спярша з’явіўся ў інтэрнэце, а потым быў надрукаваны ў газеце „Народная воля” літаральна скалануў дэмакратычныя колы. І істотна прыспешыў, паскорыў працэсы, якія да гэтага развіваліся спакваля. Цяпер ідуць зацятыя спрэчкі ў сферы вылучэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыйных сіл. Адны кінуліся зацята бараніць Аляксандра Мілінкевіча, іншыя амаль дэманізаваць яго асобу. Як той казаў, пайшло-паехала. Цяпер адны будуць праводзіць чэрвеньскі кангрэс праеўрапейскіх сіл, іншыя рыхтуюцца да аналагічнага восеньскага. Амаль як у той пушкінскай казцы: „Хто Еўропе больш статней — Статкевіч? Хто Еўропе больш мілей — Мілінкевіч?” Трэція, якія ўжо ў відавочнай меншасці, слушна даводзяць, што трэба праводзіць, як і раней, кангрэс Аб’яднаных дэмакратычных сіл, паколькі гэтая структура нікуды не правалілася ў зямлю і неяк існуе. Разабрацца ў гэтых калізіях нават дэмакратычным актывістам на месцах, а тым больш шараговаму выбаршчыку папросту немажліва. Памятаеце як казаў булгакаўскі літаратурны герой: „Пішуць, пішуць: кангрэс, немцы нейкія”. У такой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF