Ніва № 23 (2769), 7 чэрвеня 2009 г.

Студзіводскае свята

Аляксей МАРОЗ

Стваральнік Міжнароднага падляшска-палескага фестывалю традыцыйнага фальклору „Там по маёвуй росі” Дарафей Фіёнік не спадзяваўся такога роcквіту невялікага мерапрыемства, якое пачалося з кароткіх сустрэч з веснавым фальклорам. Пасля ў рамках фестывалю сталі прэзентавацца штораз то новыя прапановы і мерапрыемства ўпісалася ў бельскі краявід і стала разыходзіцца ў розныя мясцовасці Бельшчыны і Гайнаўшчыны. У час сёлетняга шостага выпуску фестывалю, які з 28 па 31 мая праходзіў у Студзіводах, Бельску і Моры, аб’яднанне „Музей Малой айчыны ў Студзіводах” паставіла як на выпрабаваныя формы паказу фальклору, так і выйшла з новымі прапановамі прэзентацыі народных творцаў і іх спадчыны.

З новымі прапановамі

Два першыя дні фестывалю распачыналіся менавіта з новых прапаноў. У бельскім ратушным музеі адбылося адкрыццё выстаўкі народных творцаў Берасцейшчыны (сябраў клуба „Скарб”). На наступны дзень у Музеі Малой айчыны ў Студзіводах адбылося адкрыццё выставы скульптур і малюнкаў Івана Супрунчыка з Цярэбліч (Столінскі раён) і наладжаны былі майстар-класы, у якіх прынялі ўдзел творцы з Рэспублікі Беларусь. Прадаўжаліся яны і ў час фальклорнага канцэрта.

— Сярод нас многа асоб, якія працуюць з дрэвам, Анатоль Туркоў з Камянца, Вячаслаў Дародзька з Кобрына і, зразумела, Іван Супрунчык, — пералічваў вядомы беларускі мастак Уладзімір Чыквін, які таксама працаваў з сякеркай у дрэве. — Работы Святланы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF