Ніва № 22 (2768), 31 мая 2009 г.

Пра нашу рэлігію

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

22 мая ў Дыскусійным клубе асацыяцыі АБ-БА ў Беластоку адбылася сустрэча з цыкла „Пагаворым пра...”; гэтым разам гутарка пайшла пра рэлігію. Галоўным апавядальнікам была Анна Радзюкевіч, вядомая на Беласточчыне журналістка і папулярызатарка праваслаўя. Мадэраваў сустрэчу рэдактар Мікола Ваўранюк.

Вядучы прадставіў спадарыню Радзюкевіч як аўтарку шматлікіх праваслаўных мерапрыемстваў міжнароднага рангу, аўтарку каля тысячы артыкулаў у „Праваслаўным аглядзе”, кніг „Сцежкамі праваслаўя” і „На ўсход ад Захаду”, складальніцу школьных падручнікаў па гісторыі і геаграфіі Беларусі і г.д., і г.д.

Цікава было даведацца пра падаплёку выхаду першай са згаданых кніг, якая, як сказаў спадар Ваўранюк, паказала нашу Беласточчыну ў зусім новым ракурсе, паказала яе станоўчыя якасці, якія не заўсёды бачныя з першага погляду нават ейнымі аўтахтонамі. Нагода выдаць кнігу, значыць грошы на такую мэту, выявіліся даволі неспадзявана і трэба было іх укласці амаль маланкава, значыць у такіх тэмпах апрацаваць турыстычны даведнік. Спадарыня Анна аператыўна склікала аўтарскі калектыў, сарганізавала работу. У выніку атрымалася кніга, якая задзівіла нават яе заказчыка з варшаўскага спартыўнага ведамства; ён спадзяваўся, што будзе гэта нешта сярмяжнае, прасцяцкае, згоднае з адмоўнымі стэрэатыпамі пра наша старонне. А ён атрымаў вельмі якасную кнігу, якая стала доказам, што за паўгода можна выканаць якасны выдавецкі заказ. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF