Ніва № 22 (2768), 31 мая 2009 г.

Вузкая брама

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Вяртаем Аўгустоўскі канал жыццю. Гэта брама ў Еўропу, — прыўзнята гаварылі ўдзельнікі афіцыйнага адкрыцця шлюза Кужынец і польска-беларускага пагранперахода Рудаўка — Лясная на Аўгустоўскім канале. Тым часам мроі аб вялікім турыстычным руху гэтым шляхам — маларэальныя. Кужынецкі шлюз завузкі і могуць па ім пераплысці можа толькі байдаркі. Матарызаваныя турысты могуць мець таксама клопат з даездам да шлюза па пясчаных і дзіравых асфальтавых дарогах з польскага боку.

Як належыць узнёслай урачыстасці, прамаўлялі афіцыйныя госці, у тым ліку віцэ-міністры аховы асяроддзя Польшчы, Беларусі і Літвы. Польскі віцэ-міністр Станіслаў Гаўлоўскі:

— Сустрэліся мы, каб праз семдзесят гадоў на гэтым адрэзку адкрыць Аўгустоўскі канал. Явіліся мы сюды, каб адзначыць, што адкрываем шлюз у Еўропу, ці інакш — браму ў Еўропу. Адкрыццё гэтага шлюза дазваляе беларускім турыстам уплысці ў Польшчу, а папраўдзе — у Еўропу.

Віцэ-міністр прыродных рэсурсаў і ахвовы навакольнага асяроддзя Беларусі Віталь Кулік прыгадаў:

— Беларускі адрэзак Аўгустоўскага канала быў мадэрнізаваны у адпаведнасці з распараджэннем прэзідэнта Беларусі ў 2004-2006 гадах.

Адзначыў, што Беларусь падыходзіць да разбудовы інфраструктуры Аўгустоўскага канала і Аўгустоўскай пушчы з вялікай асцярожнасцю, па экалагічных прычынах, з апаскай парушэння багацця фаўны і флоры:

— На беларускай тэрыторыі Аўгустоўскага канала знаходзяцца два (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF