Ніва № 22 (2768), 31 мая 2009 г.

Каб змагацца за нашы справы

Аляксей МАРОЗ

Набліжаюцца выбары ў Еўрапарламент. Кандыдаты ў еўрадэпутаты наведваюць мясцовасці, каб паразмаўляць з выбаршчыкамі і прадставіць сваю праграму. Наш беларускі кандыдат прафесар Антон Мірановіч наведаў Гайнаўку. Спатканне, арганізаванае 17 мая Беларускім самаўрадавым форумам, адбылося у Гайнаўскім доме культуры.

— Антон Мірановіч, гэта найлепшы кандыдат у нашым рэгіёне, які балаціруецца са спіска наймацнейшай партыі, — заявіў у пачатку сустрэчы старшыня Беларускага самаўрадавага форуму Міхась Андрасюк і голас аддаў дэпутату Сейма ад Грамадзянскай платформы Роберту Тышкевічу, лідару гэтай партыі ў Падляшскім ваяводстве.

— Я прыехаў у Гайнаўку, каб аказаць падтрымку прафесару Антону Мірановічу. Я ўпэўнены, што гэта вельмі добры кандыдат у еўрадэпутаты. Я веру ў Гайнаўку і ў магчымасць выкарыстання патэнцыялу гайнаўскай зямлі, — сказаў Роберт Тышкевіч. Прамоўца звярнуў увагу на магчымасці нармалізацыі адносін паміж Еўрасаюзам і Беларуссю, як у рамках Усходняга партнёрства, так і ў рамках двухбаковых суадносін Польшчы і Рэспублікі Беларусь, паміж якімі знаходзяцца Гайнаўшчына і ўсё Падляшша. Паводле дэпутата Тышкевіча, пры спрыяльных геапалітычных умовах Гайнаўшчына можа развівацца як у гаспадарчым, так і ў культурным плане.

Паверце ў праект „Антон Мірановіч — еўрадэпутатам”, бо прафесар Антон Мірановіч гэта асоба адкрытая, дынамічная, вялікі патрыёт нашага рэгіёна, які (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF