Ніва № 22 (2768), 31 мая 2009 г.

Нашае „мульці-кульці”

Mіхась СЦЕПАНЮК

Шматкультурнасць — гэтае слова можам пачуць апошнім часам пры многіх нагодах: падчас адкрыцця фестываляў, выставак, прэзентацый культурнага багацця Падляшскага ваяводства ды іншых.

З аднаго боку, як кажуць многія лакальныя палітыкі, якія выводзяцца з нашага грамадства (ужываю слова „нашага”, бо не заўсёды гэтую „нашасць” асацыююць яны з беларускасцю) змянілася шмат. Чыноўнікі прысутнічаюць у „шматкультурных” мерапрыемствах ужо не толькі перад выбарамі. Увогуле, атмасфера на Беласточчыне спрыяе падкрэсліванню сваёй культурнай адметнасці.

Не сакрэт, што „мульці-кульці” зараз моднае. Варта падкрэсліваць вартасць свайго рэгіёна, спасылаючыся на многія нацыянальнасці, этнічныя ці рэлігійныя групы, якія ў ім пражываюць. I можа фактычна нешта мяняецца. Mагчыма, што беларускае грамадства на Падляшшы перастане асацыявацца толькі з царквой, вясковымі фэстамі ды масавай падтрымкай Саюза левых дэмакратаў. Хацелася б, каб веды нашых суседзяў пра нас былі шырэйшымі і не абапіраліся на стэрэатыпы, якія яшчэ некалькі гадоў таму можа мелі штосьці супольнае з праўдай, але зараз яны вельмі далёкія ад яе.

Aднак ва ўсёй гэтай прасторы паяўляецца сумненне. Iніцыятывы, жаданні змен у грамадскай свядомасці намнога больш паспяховыя, калі прэзентуюць ці выходзяць з імі не чыноўнікі, палітыкі, але само грамадства. Цяжка змяніць свядомасць звычайных людзей загадам „зверху”. Прагрэс ці змены павінны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF