Ніва № 22 (2768), 31 мая 2009 г.

Усмешка Ільіча

Віктар САЗОНАЎ

Мне патэлефанаваў калега:

Прывітанне! — сказаў ён. — Тут у дзяржаўнай беларускай прэсе зноў сталі з’яўляцца артыкулы пра помнікі Леніну. Пішуць, што па выглядзе гэтых помнікаў можна вызначыць як выглядае горад. Маўляў, калі помнік усміхаецца, то і горад прыветлівы і ласкавы, калі помнік чысты, дагледжаны, то і горад такі ж, і гэтак далей. Ведаю, што ты калісьці быў адным з ініцыятараў па збору подпісаў за тое, каб у Гродне прыбралі з плошчы помнік Леніну. Цікава, якія прычыны чаму яго прыбіраць не трэба агучылі тады? Можа такія ж як зараз, ці што іншае?

Не, — адказваю. — Не такія. Такіх містычных доказаў тады не прыводзілі. Хірамантыя па выглядзе помнікаў — з’ява новая. Тады адказалі проста: маўляў, архітэктурны ансамбль плошчы будаваўся суцэльна з помнікам і пад выгляд манумента Уладзіміру Ільічу. І калі помнік перанесці, то разбурыцца ўнікальная і непаўторная архітэктурная цэльнасць. Зразумела, — працягваю, — што прычына надуманая, але яшчэ не настолькі цынічная, як сцвярджэнні таго, што па выглядзе каменнага ідала можна вызначаць аблічча беларускіх гарадоў.

З таго часу як сотні гродзенцаў паставілі свае подпісы за перанос помніка Леніну прайшло багата часу і безліч падзей. І палітычных, і архітэктурных. Плошчу Леніна ў Гродне ўжо неаднаразова перароблівалі і мянялі яе аблічча. Гаворачы словамі чыноўнікаў, кардынальна мянялі першапачатковы архітэктурны ансамбль. Ды і не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF