Ніва № 22 (2768), 31 мая 2009 г.

Праспяваць малітву

Ілона КАРПЮК

XXVIII Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2009” 20 траўня адкрыў маршалак Падляшскага ваяводства Яраслаў Дважанскі, а чатыры дні пазней закрыў яго дырэктар мерапрыемства Мікалай Бушко. Паміж іхнымі двума сказамі змясціліся не толькі багацце царкоўнай музыкі, але перш за ўсё пачуцці ўсіх, якія хаця б на момант наведалі канцэртныя залы. Магутныя гукі разносіліся ў евангеліцка-аўгсбургскіх касцёлах Варшавы і Венграва, харысты прэзентаваліся ў Мар’яцкім касцёле ды ў айцоў францысканцаў у Крававе, два дні харамі захапляліся таксама жыхары і турысты ў Белавежы, дзе паралельна з фестывалем у мясцовым каталіцкім касцёле прайшлі Дні духоўнай музыкі. Усе хары канчаткова з’язджаліся ў Падляшскую оперу і філармонію, дзе чакалі іх журы і верная публіка.

— Девушки, прекрасно! — захапляліся канцэртам жанчыны, пакідаючы Падляшскую філармонію і оперу пасля першага дня конкурснага праслухоўвання хароў.

Ляпалі па плячах, гладзілі па валасах, а дзяўчаткам цяклі слёзы.

— Не да канца атрымалася так, як хацелі, а і такі рэпертуар...

Першы дзень конкурсных праслухоўванняў завершыў хор „Cantatus Juventae” з мінскага Лінгвістычнага ўніверсітэта, які пакінуў след у душы кожнага слухача.

— Так прыгожа выканалі гэтага Бартнянскага, — каментавалі выступ гледачы.

Гэта першы раз, калі я так непасрэдна пабачыла (бо разумела ўжо здаўна), што гэты фестываль не толькі для людзей праваслаўнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF