Ніва № 21 (2767), 24 мая 2009 г.

Разборка з бярозавым калом у доме старцаў

Ева СЦЕПАНЮК

— І цяпер выглядае, што гэта я наскандаліла, — абураецца бландзінка ў ружовым шведрыку. — Бо маё імя — Галена! Што цяпер сямейка пра мяне падумае? Такі сорам, такая кампраметацыя...

Не адна пані Галенка лічыць сябе пакрыўджанай. Як паказалася ў час гутарак, усе жыхары пансіяната для састарэлых у Старыне (уключна з абслугай), лічаць сябе пакрыўджанымі. А ўжо найбольш сам абвінавачаны ў злачынстве Адам А.:

— Як прачытаў, што напісалі пра мяне ў адной варшаўскай штодзёнцы, то ўсю ноч не спаў, — кажа ўсхваляваны. Ад таго ўсяго, карацей, ад дурной славы, пан Адам хоча знікнуць:

— Cпакую манаткі і з’еду з гэтай глушы ў Варшаву... І хай сабе кіснуць тут без мяне!

Падляшша зноў на міг стала слаўнае з за дурнога.

На Юр’е Беласточчыну абляцеў скандальны ньюс пра бойку ў доме для састарэлых у Старыне Гайнаўскага павета. Як паказалі доследы паліцыі, канфлікт узнік з за жанчыны. Адам А. разануў бярозавым калом у Казіміра Б., які ад удару трапіў у шпіталь з палаламанымі рабрынамі. Пра бойку пісала сталічная бульварная прэса, лакальныя штодзёнкі, трубіла радыё. Адны параўноўвалі яе з мардабоем у пячоры, іншыя з Траянскай вайной, якая, як вядома, успыхла з за прыгожай Галены...

* * *

У асяродку прывіталі нас з варожасцю і пачуццём крыўды. З другога боку адчувалася патрэба канфрантацыі, найперш каб высветліць раздзьмуханыя грубымі вуснамі чуткі. Калі мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF