Ніва № 21 (2767), 24 мая 2009 г.

Аэра-план каля Тапалян

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Сарока-варона кашку варыла, дзетак карміла, аднаму-другому дала, іншаму не дала, — так менш-больш гаворыць дзіцячы размеркавальны вершык, які прывучае наймалодшае пакаленне да няроўнасці, да сацыяльнай несправядлівасці... Вось і наш Беласток не мае ад варшаўскай сарокі-вароны кашкі ў выглядзе прыстойнага рэгіянальга аэрадрома, а мець жа ягонае начальства хоча той аэрадром не абы-які, але такі, якому ў самім Беластоку аж замала месца і трэба яго прызямліць недзе звонку, у каторайсьці з суседніх гмін. Ну, а тыя гміны, як чарговае птушынае пакаленне, таксама разяўляюць свае дзюбанькі на беластоцкую здабычу.

На сёння ў падбеластоцкіх кандыдатаў на галоўны авіяпрыз найвышэй каціруюцца Тапаляны ў Міхалоўскай гміне, абганяючы Жукі ў Заблудаўскай, Саннікі ў Тыкоцінскай і Хлябёткі ў Завадскай. Падаўся я ў „нашы” Тапаляны, каб на месцы разведаць сітуацыю ў цяперашняга наземнага персаналу будучага аэрадрома.

Заглядаю на недалёкі ад аўтобуснага прыпынку панадворак, пабачыўшы там пару пажылых людзей. Яны аказваюцца жыхарамі Беластока, пенсіянерамі, прыехаўшымі на летні час на сваю вясковую вотчыну. На маё пытанне пра іх стаўленне да планаванага тут аэрадрома адказваюць, што і так пра ўсё вырашаць не яны, толькі начальства. А іх гэтае пытанне занадта і не хвалюе. Хачу яшчэ крыху выведаць, якія гэта козыры ў Тапалян, што сюды менавіта ў будучыні маюць браць курс авіялайнеры — мо тут быў калісь ваенны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF