Ніва № 21 (2767), 24 мая 2009 г.

Перамога над бяспамяццем

Міра ЛУКША

На гарадскім могільніку ў Беластоку, над магіламі палеглых салдат і афіцэраў, што аддалі сваё жыццё пры вызваленні Беластока ў ліпені 1944 года, на Дзень Перамогі, 9 мая, маліліся пры праваслаўным крыжы духоўнікі чатырох веравызнанняў. Крыж, пастаўлены тут Генконсульствам Рэспублікі Беларусь, высіцца пры помніку загінулым героям, уфундаваным 25 гадоў таму жыхарамі Беластока. Адзначэнне Дня Перамогі сарганізавалі таксама Генконсульства РБ і Саюз саратнікаў РП і былых палітычных вязняў у Беластоку. Урачыстасць сабрала некалькі соцень ветэранаў з Беласточчыны і Гродна, жыхароў Беластока, прадстаўнікоў улад горада і ваяводства, ваенных аташэ Беларусі і Расіі, прадстаўнікоў меншасных арганізацый, святароў. Шмат хто меў прышпіленую стужку ў аранжава-чорныя палоскі ад ордэна святога Юрыя, заступніка ваенных. Раней дэлегацыя ваенных ветэранаў з Беласточчыны і Гродна ў сто асоб, якія ў радах Савецкай Арміі прымалі ўдзел у ваенных дзеяннях на Беласточчыне і ў змаганнях з Нямеччынай у 1944 г., наведала могільнік у Саколцы, дзе ў ваенных кватэрах пакояцца іхныя саратнікі, а на наступны дзень пабывалі яны ў Рыбалах, Замбраве і Мілейчычах ды ў Гайнаўцы. Мяркуецца, што на тэрыторыі цяперашняга Падляшскага ваяводства аддало сваё жыццё ў баях каля 20 тысяч салдат Савецкай Арміі розных нацыянальнасцей, якіх імёны ў большасці невядомыя, і пакояцца яны ў большасці ў брацкіх магілах.

Ваенныя капеланы чатырох веравызнанняў — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF