Ніва № 21 (2767), 24 мая 2009 г.

Ублытаны ў тры культуры

Размова з прафесарам Анджэем Струмілам, сусветна прызнаным мастаком, пражываючым у Мацьковай Рудзе на Сувальшчыне, родам з Вялікага Княства Літоўскага, стваральнікам канцэпцыі выдадзенай нядаўна „Кнігі Вялікага Княства Літоўскага”

Ніва”: — Чым для Вас з’яўляецца Беларусь?

Анджэй Струміла: — Гэта мне вельмі блізкі абшар, напэўна бліжэйшы чым Сілезія, Памор’е ці Пазнаншчына.

Вы вучыліся ў беларускай гімназіі ў Навагрудку. Якія ў Вас успаміны з гэтага горада?

— Гэта горад, а хутчэй мястэчка, у якім я правёў „пару” гадоў. Хадзіў я там найперш у беларускі педагагічны ліцэй, які ў час нямецкай акупацыі быў там адзінай функцыянуючай сярэдняй школай. Я хацеў працягваць адукацыю, якую пачаў яшчэ да вайны. Школа была настаўлена выключна на беларускую мову. Самае цікавае, што немцы ў Остландзе, значыць, у акупаванай краіне, не давалі дазволу на польскае школьніцтва, а падтрымлівалі беларускае, прынамсі на падставовым узроўні. Вучыўся я там бадай год, бо пасля мяне адтуль выкінулі як чалавека, які адкрыта дэклараваў польскую нацыянальнасць. Гэты ліцэй быў толькі для беларусаў.

Ці гэта якраз тады і якраз у Навагрудку навучыліся Вы беларускай мовы, якой, што маглі мы пачуць у час прамоцыі „Кнігі”, дасканала валодаеце?

— Я проста мусіў гэтай мовы навучыцца. Калі савецкія войскі прыйшлі ў Ліду ў 1939 г., а ў той час я якраз там жыў, адразу і тут мовай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF