Ніва № 21 (2767), 24 мая 2009 г.

Багацце ў разнароднасці

Аляксей МАРОЗ

Арганізатары сёлетняга Міжнароднага фестывалю „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”, што з 10 па 16 мая адбыўся ў Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы, зрабілі акцэнт на багацце царкоўнага спеву і разнароднасць хароў. Маглі выбіраць са звыш шасцідзесяці хароў, якія выявілі ахвоту выступіць на гайнаўскім мерапрыемстве і адабралі для фестывалю каля трыццаці выканаўцаў. Дырэктар фестывалю, мітрафорны протаіерэй Міхаіл Негярэвіч яшчэ перад мерапрыемствам заявіў, што ў гэтым годзе будзе больш замежных хароў, чым у мінулых гадах. Найбольш замежных выканаўцаў прыехала з Беларусі і Расіі. Іх лік папоўнілі харысты з Украіны, Латвіі, Грэцыі, Сербіі, Македоніі і Балгарыі. Мітрапаліт варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава, які ў саслужэнні епіскапа гайнаўскага Мірана і епіскапа сямятыцкага Георгія ўзначальваў малітвы ў Свята-Троіцкім саборы перад фестывалем (закрывалася мерапрыемства ў прысутнасці епіскапа беластоцка-гданьскага Іакава) звярнуў увагу, што царкоўны спеў напаўняе нас верай і надзеяй на будучыню ды ўзмацняе часта разбуранае наша духоўнае жыццё.

— „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі” гэта багацце нашай Царквы і за гэта мы дзякуем Богу і ўсім, хто спрыяе іх развіццю, — дадаў мітрапаліт Сава.

— У час вялікіх тэхнічных перамен фестываль з’яўляецца вялікай духовай бяседай, у якой прымаюць удзел людзі з розных куткоў нашай краіны і замежжа. Аднак так склалася, што сёлетні фестываль будзе праходзіць крыху ў ценю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF