Ніва № 21 (2767), 24 мая 2009 г.

Куды ўсё гэта вядзе?

Марк ЦЫБАРТ

Часам то я ўжо не ведаю, дзе жыву: ці ў нармальнай дзяржаве, ці ў дурдоме. Гэтае апошняе адчуванне, на жаль, з’яўляецца ў мяне штораз часцей. Асабліва, калі гляджу як групы партыйных хітруноў павольна, але паспяхова, даводзяць да падзення дзяржаву, яе эканоміку, суверэнітэт ці абароназдольнасць. Міжвольна складаецца ўражанне, што паўтараецца канец XVIII стагоддзя, што надыходзіць канец польскай дзяржаўнасці. Большасць разбуральных дзеянняў — справа сваіх палітычных элітаў, якія выконваюць вонкавы заказ (вядома, што не бескарысліва), або праяўляюць бязмежную неразумнасць. І каб я памыліўся ў гэтым дыягназе, але мутнай мне бачыцца далейшая будучыня польскай дзяржавы пад такім кіраўніцтвам.

А чаму я штораз горш адчуваю сябе ў сваёй айчыне? А менавіта таму, што менш яе разумею. Вось для прыкладу, кожны новы міністр адукацыі пачынае з адмены рэформ свайго папярэдніка і ўвядзення сваіх ідэй. Дэзарыентаваныя настаўнікі і вучні становяцца ахвярамі чарговых эксперыментаў, а ў краіне як адсутнічаў здаровы сэнс, так і адсутнічае далей. Будова кальцавой дарогі вакол горада пастаўлена ў залежнасць ад пазіцыі Клуба аматараў смаўжоў або ад строга насупленых броваў замежнага бюракрата. Селяніну таксама нельга спакойна планаваць сваю вытворчасць, бо не ведае, што будзе заўтра. У выніку наша краіна стала імпарцёрам цукру і свінога мяса, замест — як калісь — масава пастаўляць гэтыя прадукты на замежныя рынкі. Суднаверфі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF