Ніва № 21 (2767), 24 мая 2009 г.

Казка пра рыбакоў і слімакоў

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Не вельмі ўважліва сачу я за штогадовымі песеннымі конкурсамі „Еўрабачання”, але на гэты раз захацелася засяродзіцца на чарговым фэсце. Праходзіў ён у Маскве, якая не скупіцца ў такіх выпадках і вываліла на арганізацыю і правядзенне эстраднага шоў ажно звыш 40 мільёнаў еўра. Расейцы любяць размах, гэта заўважылі ўсе, у тым ліку і актывісты „Левага фронту”, якія палічылі гэта балем падчас чумы і правялі пікет пратэсту.

Конкурс „Еўрабачання” напэўна найбольш дэмакратычны з усіх аналагічных спабораў. Прынамсі на ім няма фактычна аніякіх абмежаванняў — ні ў веку выканаўцаў, ні ў музычным стылі, ні ў выбары мовы, ні ў формах выяўлення песні на сцэне. Стаўленне да „Еўрабачання” ў Старым свеце таксама вельмі рознае — ад поўнага ігнаравання, як у выпадку з ганаровымі італьянцамі, да ўзвядзення звычайнага конкурсу ў ранг найгалоўнейшага ў свеце эстраднага змагання, як гэта любяць ацэньваць на постсавецкай прасторы. Конкурс, які ўсё ж задумваўся для маладых выканаўцаў і стаў трамплінам у музычную эліту для многіх зорак, у апошнія гады, на жаль, ператварыўся у празмерную „салянку”, куды прыязджаюць не толькі пачаткоўцы (што значна цікавей!), а і карыфеі поп-музыкі. У вялікіх дзяржавах, якія былі заснавальнікамі „Еўрабачання”, хіба і талентаў ужо няма, калі Францыя выпраўляе знакамітую Патрысію Каас, а Вялікабрытанія дасылае акампаніятарам да спявачкі-мулаткі, дарэчы, неблагой вакалісткі, славутага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF