Ніва № 21 (2767), 24 мая 2009 г.

Гарадок з роднай песняй — 55

Міра ЛУКША

Ніна Цыванюк: Прайшло ўжо 55 гадоў, нашы дзеці і ўнукі дарослыя ўжо, а нам здаецца — учора ўсё было, як Ніна Мушынская і Жэня Савіцкая гарадоцкі калектыў арганізавалі...

23 мая калектыў беларускай песні „Расспяваны Гарадок” адзначае сваё 55-годдзе з дня заснавання. Варты тоўстай кнігі сам ужо пералік іхніх выступленняў, узнагарод, успамінаў, занатовак пра штодзённую рупную працу, згадак пра дзесяткі шчырых таленавітых беларусаў Гарадоччыны, якія аддалі сваё жыццё роднай песні. Заснавальніцамі ансамбля былі сёстры Ніна Мушынская і Жэня Савіцкая, якая ў той час у Гарадку працавала бібліятэкаркай.

— Папраўдзе наш калектыў пачаў збірацца ў 1953 годзе, — успамінае Ніна Цыванюк, — але мы палічылі, што сапраўдная наша дзейнасць пачалася з 1954 года. Я прыйшла тады ў калектыў, падгадаваўшы сыноў. У той час было мала беларускіх калектываў, пачалі толькі дзейнасць беларускія самадзейны гурткі — у Шчытах, Саколцы, Пяньках.

Маладым калектывам заапекаваліся тады — не існавалі яшчэ меншасныя арганізацыі — Ліга жанчын, Таварыства польска-савецкай дружбы (ТППР). На фестываль моладзі і студэнтаў у Варшаве ў 1956 годзе гарадоцкі ансамбль быў высланы як прадстаўнік Беласточчыны. Выступілі яны ў сцэнічным адзенні такім, як хор Пятніцкага. Беларускія строі фундавала ўжо хору Беларускае грамадска-культурнае таварыства, якое ўзнікла ў 1956 г.

Гарадоцкія мастакі песні спявалі адны, без падтрымкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF