Ніва № 20 (2766), 17 мая 2009 г.

Прызыванне забытай праўды

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Кожны з таго вялікага бохана, якім было Вялікае Княства Літоўскае, можа штосьці ўзяць для сябе, але мусіў і штосьці дакласці, — перакноваў у Беластоку ў час прамацыйнай сустрэчы з „Кнігай Вялікага Княства Літоўскага” сусветнавядомы мастак, ураджэнец Вільні, сямейнымі вузамі звязаны з абшарам сённяшняй Беларусі прафесар Анджэй Струміла.

„Кніга” (вагой тры з паловай кілаграма), выдадзеная якраз па ініцыятыве прафесара Струмілы, гэта больш за 550 старонак здымкаў, эсэ навукоўцаў і пісьменнікаў, спасылаючыхся на гісторыю ВКЛ (літоўскую, беларускую і польскую), пераплеценая ў скуру і з залочанымі берагамі. У ліку аўтараў апынуліся м.інш. Чэслаў Мілаш, Томас Вэнцлова, Уладзімер Арлоў, Генадзь Сагановіч ці Сяргей Дубавец. Свае нарысы змясцілі таксама беларусы з Беласточчыны гісторык Алег Латышонак і пісьменнік з Крынак Сакрат Яновіч. „Кнігу” адкрываюць рэпрадукцыі першых карт Літвы з 1595 г. і ВКЛ з 1613 г., з 1667 г. і 1653 г. „Мы хацелі, каб гэтая „Кніга” ўзнікла на гістарычных землях ВКЛ. Нашым намерам было прызваць забытую праўду і сплаціць гістарычны доўг”, — напісаў у першым з апублікаваных эсэ праф. Струміла. Інтэнцыйны ліст выдання гэтай кнігі яшчэ ў сакавіку 2004 года падпісалі, апрача прафесара, прызнаныя ў свеце пісьменнікі, біяграфічна і эмацыйна звязаныя з ВКЛ: Чэслаў Мілаш і Томас Вэнцлова. Заявілі ў той час: „Паўсталая стагоддзі таму на велізарнай тэрыторыі Усходняй Еўропы дзяржава (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF