Ніва № 20 (2766), 17 мая 2009 г.

Анатоль Кунцэвіч „СУМНЫ” сумаваў па Радзіме

Сяргей ЧЫГРЫН

У кнізе „З Беластоцкай зямлі” (Беласток 2008) адзін невялікі раздзел я прысвяціў Анатолю Сумнаму. Пры падрыхтоўцы матэрыялу да кнігі мне нават не ўдалося разгадаць, хто хаваўся пад псеўданімам Сумны. Ведаў я толькі тое, што ён нарадзіўся на Беласточчыне, быў прыхільнікам Беларускай Цэнтральнай Рады, падрыхтаваў альманах „Ускалось”, які загінуў падчас бамбардзіроўкі ў Германіі, пісаў вершы. Адзін верш „Маліцьба” ўдалося адшукаць у часопісе „Баявая Ўскалось” (1970, ¹ 10). Але гэта кволы літаратурны твор-настальгія, твор-просьба, твор-самота па Радзіме. Больш-менш удалай атрымалася першая страфа:

Маці святая, заступніца шчырая,

Я Табе душу сваю адчыняю.

Граець у сэрцы цудоўная ліра,

З ёй гэту песню я сёння складаю...

Пасля Другой сусветнай вайны сляды Анатоля Сумнага згубіліся дзесьці ў Аўстраліі.

Вось і ўсё, што было мне вядома пра чалавека з псеўданімам Сумны. Тым не менш, я пакінуў і гэтыя невялікія звесткі пра яго ў кнізе „З Беластоцкай зямлі”, а таксама ў „Беларускай Беласточчыне” (Мінск 2008). Калі даследчык беларускіх псеўданімаў Янка Саламевіч прачытаў мае кнігі, дык адразу сказаў, што пад псеўданімам Анатоль Сумны хаваецца не хто іншы, як праваслаўны святар Анатоль Кунцэвіч.

Пачаліся новыя пошукі. І за гэты час ужо сёе-тое ўдалося знайсці пра Кунцэвіча-Сумнага. Сабранае па крупінцы дае ўяўленне пра лёс (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF