Ніва № 20 (2766), 17 мая 2009 г.

Гуляка запрасіў кіраўнікоў беларускіх дыяспар у Мінск

Сяргей БУДКІН

Прадстаўнікі арганізацый беларускага замежжа і нацыянальных супольнасцей з Беларусі сабраліся разам, каб падзякаваць за працу Апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей. Менавіта так выглядаў круглы стол на тэму дыялогу дыяспар, што прайшоў 7 траўня ў Мінску. Сярод пытанняў, што былі агучаны на пасяджэнні — стварэнне пры Упаўнаважаным савета, куды ўвойдуць прадстаўнікі беларускіх дыяспар за мяжой, і правядзенне з’езду беларусаў замежжа.

На круглы стол, што праводзіў Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыяльнасцей, сабраліся кіраўнікі беларускіх арганізацый з суседніх краін ды аб’яднанняў нацыянальных меншасцей з Беларусі. Усе спрэс дзякавалі чыноўнікам за падтрымку.

— Мы ўдзячныя ўпаўнаважанаму за падтрымку і рэальную дапамогу, — сказаў Георгі Егіазаран з Мінскага гарадскога армянскага культурна-асветніцкага таварыства.

— Грамадская арганізацыя ў Польшчы не была б магчыма ў такім аб’ёме і з такім поспехамі, каб не дапамога беларускай дзяржавы, — адзначыў Базыль Сегень з Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку.

Старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова наогул заявіла, што ўсе беларусы Латвіі цалкам падзяляюць палітыку беларускага прэзідэнта:

— Мы ўсе адзіныя ў сваіх пачуццях да Радзімы, у сваіх адносінах да палітыкі прэзідэнта і ўрада. Тых, хто мае іншыя погляды, у Латвіі не бачна і не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF