Ніва № 20 (2766), 17 мая 2009 г.

Можа быць слабы ўраджай

Аляксей МАРОЗ

Усе мае суразмоўцы згодны, што засуха, якая працягвалася практычна з часу, калі з палёў сышоў снег, пашкодзіць як на яравае, так і на азімае збожжа, можа быць таксама і слабейшы плён бульбы ды агародніны. Аднак найбольш могуць пацярпець гаспадары, у якіх больш яравага збожжа. Ярына вясной патрабуе больш вады, каб узысці і набраць адпаведнага тэмпа росту. Гаспадары заўважылі, што на ўзгорках пачала сохнуць трава, якая толькі што зазелянела і сталі апасацца, што могуць узнікнуць клопаты з нарыхтоўкай адпаведнай колькасці корму каровам. Канешне, сяляне цешацца зараз прайшоўшымі непрацяглымі ападкамі.

Людзі па-рознаму адчуюць засуху

На пясчаных палетках збожжа намнога слабейшае, чым на якасных землях, дзе яшчэ красуецца прыгожая азімая пшаніца і ўжо жаўцее рапс. На землях горшай якасці нераўнамерна паўзыходзіла слабаватая ярына. На абочыне краёвай дарогі з Беластока ў Бельск-Падляшскі бачу гаспадара, які затрымаў трактар каля воза, каб папоўніць збожжам сеялку. Не дачакаўся ён дажджу, каб высеяць ярыну ў сырую зямлю, што давала б надзею на хуткі яе ўзыход і прыстойны ўраджай, таму ў пачатку мая рашыўся сеяць яравую пшаніцу ў перасохлую зямлю.

— Усюды суха. Найбольш пажаўцела ярына, якая месцамі яшчэ не ўзышла. Калі не будзе дажджу, не ведаю, ці ўзыдзе і мая яравая пшаніца, якую зараз сею, — заявіў спадар Пётр з Гацькоў.

— Ярына ў нас слабая і азімае збожжа слабейшае, чым было ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF