Ніва № 20 (2766), 17 мая 2009 г.

Дзіравы цуд свету

Раіна СТЭФАНЧУК

Сёлета не хопіць сродкаў на рамонт дарогі Гайнаўка — Белавежа, — прадбачыў у час апошняй сесіі падляшскага самаўрадавага сейміка маршалак Яраслаў Дважанскі. Тым часам гаворка ў першую чаргу аб здабыцці грошай на адрэзак ледзь у два з паловай кіламетра, пра які Падляшская ўправа ваяводскіх дарог (ПУВД) кажа, што ён кепскі (уся тая дарога налічвае больш за дваццаць кіламетраў).

За гэтую дарогу заступаўся ў час пасяджэння сейміка радны клуба СЛД Збігнеў Кшывіцкі. Пасля ў размове „Нівай” сказаў ён:

Гэта не толькі эканамічнае пытанне, але мае яно таксама грамадскі маштаб.

Здзіўляе яго недахоп грошай якраз на гэтую дарогу, асабліва ў кантэксце кампаніі м.інш. Падляшскай маршалкоўскай управы за тое, каб Белавежскай пушчы прыдбаць статус сёмага цуду свету:

Прыклад з фінансаваннем дарогі Гайнаўка — Белавежа можа сведчыць аб тым, што хутчэй будзе гэта віртуальны цуд.

Пры нагодзе заявы маршалка Дважанскага мы пацікавіліся планамі мадэрнізацыі дарог з Беластока ў Гайнаўку і з Гайнаўкі ў Белавежу. Бэата Ежэрыс з беластоцкай ПУВД прыслала нам абшырныя тлумачэнні. І так даведаліся мы, што тэхнічны стан ваяводскай дарогі на адрэзку Заблудаў — Гайнаўка (каля 50 км, беручы пад увагу праезд праз Гайнаўку) „можна назваць генеральна задавальняючым (62,5% даўжыні адрэзка), што значыць, што насычанасць розных відаў пашкоджанняў (...) вагаецца ў межах ад 26 да 50% (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF