Ніва № 20 (2766), 17 мая 2009 г.

Дзень перамогі

Віктар САЗОНАЎ

У Беларусі прайшоў чарговы Дзень перамогі. Прайшоў урачыста, у духу савецкага часу, калі дзевятага мая было самым вялікім і самым прапагандаваным святам. Цэлыя пакаленні вырасталі на выпрацаванай савецкімі ідэолагамі ваеннай тэматыцы. Пра гэтую вялікую і крывавую вайну вучылі ў школе, пра яе здымалі стужкі, пісалі кнігі, расказвалі па тэлебачанні, і ўсіх, хто нарадзіўся пасля другой сусветнай вайны, называлі шчаслівым пасляваенным пакаленнем. Подзвіг ветэранаў лічыўся не толькі вялікім і бессмяротным, але і важным яшчэ таму, што пасля іх вялікай перамогі савецкі народ ужо ніколі не будзе ваяваць. Бо ўвесь свет пабачыў стойкасць савецкага чалавека і веліч савецкай зброі.

Праўда, пры гэтым чамусьці замоўчвалі знакамітую прамову генералісімуса Сталіна, які падняў пасля вайны тост за рускі народ. Менавіта за рускі. І назваў гэты народ галоўным у суквецці ўсіх народаў, якія засялялі бязмежныя тэрыторыі СССР. І сказаў, што веліч рускага народа якраз у тым, што, нягледзячы на паразы на пачатку вайны, рускі народ працягваў ліць на палях баёў кроў сваіх сыноў, але ні разу не надумаўся змяніць кіраўніцтва савецкай дзяржавы, якое, па сутнасці, і было вінаватае ў гэтых паразах.

Зразумела, што кожнаму пажыццёва абранаму кіраўніку краіны хочацца мець менавіта такі народ, які ні пры якіх абставінах не захоча мяняць сваё кіраўніцтва, які будзе верыць і давяраць ягоным словам. Ужо савецкія войскі знішчалі прагу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF