Ніва № 20 (2766), 17 мая 2009 г.

Кожны год як юбілей

Размова з Мікалаем Бушко — дырэктарам Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2009”

Перад намі XXVIII Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2009”. Шмат фестываляў, шмат часу. Не адчуваеце стомленасці?

— Думаю, што не. Кожны фестываль іншы, тым больш што першыя конкурсы, калі мы запрашалі хары, якія прыязджалі без ніякай ідэі — гэта наша мінулае. Галоўнае, з чаго пачыналі ў 1982 годзе — паказаць нашым праваслаўным, што царкоўная музыка ды праваслаўе гэта цэлы свет — ужо давялося зрабіць. Хачу сказаць і гэта не мае словы, што фестываль „Гайнаўка”, бо такую назву мае ён з самога пачатку, дазволіў праваслаўным падняцца з каленяў. Зараз паказваем царкоўную музыку ў месцы, дзе яна ўжо вядомая, але яе папулярызацыі ў розных асяроддзях Беластока ніколі зашмат. Прапануем музыку кампазітараў, якія ніколі не гучалі ў цэрквах. Маем за сабой прэзентацыі літургій Аляксандра Грачанінава і Пятра Чайкоўскага, творы славутага англійца Джона Тавенера, кампазіцыі Кшыштофа Пэндэрэцкага, у тым ліку „Гімн святому Данілу”, „Херувімская песня” ці славутая „Ютрань”. Прыгадваем таксама, што царкоўную музыку пісалі польскія кампазітары, напрыклад, Станіслаў Манюшка, Караль Шыманоўскі ці Міхал Рагоўскі, звязаны з віленскім беларускім асяроддзем і Янкам Купалам. У гэтым годзе вырашылі мы пакланіцца кампазітарам Украіны. У галіне харавой музыкі гэта зараз магутнасць. Там менавіта вырасла пакаленне сучасных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF