Ніва № 19 (2765), 10 мая 2009 г.

Рэшткі берлінскай сцяны

Аляксандра ВЯРБІЦКАГА

Маскву трывожаць намаганні Еўрасаюза, скіраваныя ў напрамку ўшчыльнення адносін з былымі савецкімі рэспублікамі ў рамках Усходняга партнёрства, — заявіў крамлёўскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў. А трывожаць тыя намаганні Маскву таму, што іх мэтай з’яўляецца прыбліжэнне былым крамлёўскім рабам сучасных цывілізацыйных праграм (м.інш. трансгранічнае супрацоўніцтва, міжчалавечыя кантакты, супрацоўніцтва няўрадавых арганізацый, адукацыйныя праграмы, законнасць, дэмакратыя), якія б іх з таго рабства вызвалілі. Здаўна крамлёўскія ўладары разносяць па свеце прынятыя за свае ардынскія нормы, пачынаючы з — абвешчанага Масквой святым — Аляксандра Неўскага і на Сталіне не канчаючы. Вось гэты апошні, яшчэ пры памяці жывучага пакалення, праводзіў і ў нас гэтую наступальную місію — прапагандай і мілітарнай сілай, замацоўваючы сваё панаванне ўсялякімі агароджамі, не толькі цэнзурнымі, але і новымі гарнізонамі на новых рубяжах. І ўзводзячы сцены з калючага дроту або бетоннага муру, як гэта было ў Берліне.

Вось адным з такіх мерапрыемстваў была пабудова вайсковага гарнізона ў Нурцы, якая пачалася неўзабаве пасля ажыццяўлення пакта Рыбентропа-Молатава, аднак поўнае завяршэнне гэтага мілітарнага аб’екта здзейснілася ў гарачы разгар халоднай вайны ў Карэі. У Нурцы, пры савецкай граніцы, не былі дыслацыраваны ўдарныя ваенныя часці, тут была збудавана сістэма захоўвання боепрыпасаў. Аднак гонка ўзбраенняў і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF