Ніва № 19 (2765), 10 мая 2009 г.

Ветэраны на ўскраіне

Міра ЛУКША

На канцы доўгай вёскі, або на пачатку, калі ехаць з гайнаўскага боку — Трасцянкі, стаіць хата Фёдара і Марыі Семенюкоў. Часта тут можна ўбачыць іхнюю ўнучку Івону і рудога сабаку, падобнага на такса. І іншых звяроў, якіх выкідваюць са сваіх багатых машын панястыя жорсткія нелюдзі, якім яны сталі ўжо непатрэбнымі. Івона заступілася не за адным толькі Альфрэдам. Ёсць тут яшчэ каты Пугач ды Кілер. Вось і ўся цяперашняя гаспадарка Семенюкоў, па-вулічнаму — „Віктарчыных”.

Засвяціла веснавое сонца, павеяў свежасцю ветрык. Бабуля Марыя яшчэ ў цёплым чорным жалобным адзенні крыху баіцца выйсці на падворак — нядаўна мучылая яе страшнае запаленне лёгкіх (чатыры месяцы на вуліцу яе не выпускалі!). А дзеду Фёдару, якому ўжо 91 год, хочацца пахадзіць. З палачкай ідзе ён зусім спраўна. А нажыўся колькі! Хацеў бы ўсё расказаць, ды столькі ўспамінаў навейваецца, на вочы находзяць слёзы, што аж цяжка выказаць. Хутчэй жонка раскажа тое-сёе пра тое, як па свеце насіла мужа ў ваенны час, хоць Марыя сама Трасцянкі не пакідала ніколі. Дастане ўнучка з шафы дзедаў куфэрачак з медалямі, ды што адзнакі з ардэнамі — не яны скажуць, што адчуваў, што перажыў за тыя гады да 1946 года, пакуль яго Марыя знайшла ў Савецкім Саюзе і вярнула на радзіму.

— Вяселле ў нас было ў Мясніцы, а Федзю ўзялі ў Красную Армію ў маі 1940 года. І як пайшоў на тую вайну, то шэсць лет не было! — кажа Марыя. — Я з мамаю была одэ. І ніякіх пісем, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF