Ніва № 19 (2765), 10 мая 2009 г.

Гаўрыіл — крэпасць Божая

Ілона КАРПЮК

„Гаўрыіл стаў ахвярай морду, учыненага жыдамі. Падвярглі яго мучэнням, а цела вывезлі на край лесу...” — так тлумачыць лёс святога Гаўрыіла адзін з маладых удзельнікаў форуму http://www.wierze.fora.pl.

— Мяне таксама вучылі ў школе на занятках рэлігіі, што Гаўрыіла замучылі жыды, але гэта не абазначае, што адчуваем да іх антыпатыю ці нянавісць, — кажа Анна Сегень, адна з удзельніц дэбаты „Вандроўка Гаўрыіла. Рэлігія і антысемітызм”.

Дэбату наладзіў Фонд Баторыя і з’яўляецца яна працягам першай сустрэчы двухгадовай даўнасці, калі гаварылася пра даследаванні польска-жыдоўскіх адносін на Сандаміршчыне. Вяла іх група студэнтаў пад кірункам праф. Іаанны Такарскай-Бакір з Варшаўскага ўніверсітэта. Пазней навуковае зацікаўленне было перанесена на Падляшша, дзе доследы вялі беларускія студэнты, члены БАС. Аказалася, што тэма даследаванняў гэта не толькі адносіны да жыдоў, але перш за ўсё міфы аб крыві ды рытуальных мордах, актульныя да сёння і на Падляшскай зямлі. Гэта ў асноўным звязана з жыціем младзенца Гаўрыіла Заблудаўскага, якога культ зараз вельмі пашыраны.

— Я родам з Ягаднік, — кажа Ніна Красько, — і хачу сказаць, што ў нас няма антысемітызму, бо няма ўжо жыдоў, а нават калі яны былі, то мы жылі побач сябе, а не разам.

Гэтаму выказванню на канец дэбаты падтрымку аказалі згаданая Анна Сегень і навуковец Анна Энгелькінг, якая свае даследаванні вяла якраз у Беларусі. Ад тэмы міфаў аб крыві (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF