Ніва № 19 (2765), 10 мая 2009 г.

Як з еўрасаюзнай дапамогай?

Аляксей МАРОЗ

Першага мая і ў чарговыя маёвыя дні ў Польшчы адсвяткавалі пятую гадавіну далучэння нашай краіны да Еўрасаюза. У час прымеркаваных да гэтага юбілею мерапрыемстваў гаварылася перш за ўсё пра карысці, якія атрымалі грамадзяне Польшчы ад еўрасаюзнай супольнасці. Аднак паявіліся і выказванні еўраскептыкаў аб розных абмежаваннях, накінутых нам еўрасаюзнымі законамі. Найбольш заўважальнымі з’яўляюцца нараканні нашых сялян, якіх лёс у вялікай ступені залежыць ад агульнаеўрасаюзнай аграрнай палітыкі. Апрача рэзкага паніжэння цаны малака, звычайным гаспадарам неабходна будзе або перабудоўваць аборы ў адпаведнасці з еўрасаюзнымі стандартамі пры частковай еўрасаюзнай успамозе, або адрачыся ад жывёлагадоўлі.

Плюсы і мінусы

Многія маладыя жыхары Бельшчыны ці Гайнаўшчыны рашыліся выехаць на работу ў багатыя краіны Еўрасаюза і толькі нядаўна, у час гаспадарчага крызісу, адбылося больш іх масавае вяртанне на радзіму. Хаця за мяжой нашы дзяўчаты і хлопцы сустракаліся з рознымі цяжкасцямі і небяспекамі, у асноўным прыехалі з заробленымі еўра або фунтамі, што з’яўляецца бясспрэчным козырам у выпадку нізкакваліфікаваных работнікаў, якіх было раней замнога на нашым рынку. Калі ад нас выязджалі лекары або высокакваліфікаваныя інжынеры, гэта было стратай як для нашай аховы здароўя, так і ў асноўным для гаспадаркі. Меркаванні наконт козыраў і небяспек у еўрасаюзнай супольнасці ў адносінах да нашых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF