Ніва № 19 (2765), 10 мая 2009 г.

Сны пра атамную магутнасць

Мікола ВАЎРАНЮК

— Можа Гасподзь злітуецца і адверне ад нас гэтую трагедыю, — Мікола Уласевіч не верыць у райскае жыццё ў цяні атамнай электрастанцыі. Хочуць яе збудаваць непадалёк яго Варнян. — Я, як географ па-адукацыі, ведаю, што гэта не самае лепшае месца для такога будаўніцтва.

Стаім на размоклай, раз’езджанай трактарамі гравійцы пасярод шэрага поля з лапікамі па-веснавому бруднага снегу. Там-сям у зямлі тырчаць жоўтыя геадэзічныя слупкі — адзіныя знакі, якія прадвяшчаюць незваротныя змены на гэтым полі каля вёскі Газа, над прытокам Віліі — Газянкай.

— У гэтай ваколіцы, каля Гудагая, у 1909 годзе быў моцны землятрус, 7 балаў па шкале Рыхтэра. У выніку паявіўся раскол зямной кары, — расказвае Мікалай Уласевіч. — Як жа ў такім сейсманяўстойлівым месцы ставіць ядзерную бомбу запаволенага дзеяння?

А яшчэ, лічыць Уласевіч, тут нельга будаваць АЭС з улікам ружы вятроў. Пераважна заходнія і паўночна-заходнія разнясуць радыенукліды па бальшыні тэрыторыі Беларусі.

Гэтыя апасенні яшчэ восенню абнародавала група жыхароў Астравецкага раёна. У заяве „Астравецкая атамная — гэта злачынства” называюць праект смяртэльна небяспечным. Пішуць, што пагражае ён Нарачанска-Вілейскай запаведна-рэкрэацыйнай зоне: Мы катэгарычна не жадаем перамены нашага ўнікальнага, надзвычайнай прыгажосці краю, у яшчэ адну „чарнобыльскую дзіру” на карце Еўропы, дзе будзе праходзіць павольная, але незваротная радыяцыйная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF