Ніва № 19 (2765), 10 мая 2009 г.

У што верыць?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Гадоў пяць таму тагачаснага прэзідэнта Расіі, ад якой ніяк не ўдаецца адарвацца суверэннай Беларусі, Уладзіміра Пуціна, адзін амерыканскі журналіст запытаў ці верыць кіраўнік гэтай дзяржавы ў Бога. На што непахісны чэкіст адказаў з даўняй савецкай цвёрдасцю: „Я веру ў чалавека!” Аляксандру Лукашэнку за амаль 15 гадоў ягонага кіравання падобнае пытанне задаць ніхто не адважыўся. Неяк, ужо досыць даўно, сам Аляксандр Рыгоравіч публічна характарызаваў сябе як „праваслаўнага атэіста”. Невядома ў што дакладна верыць уладар Беларусі, але напэўна можна сцвярджаць, што ён верыць у сваю шчаслівую зорку, якая, праўдападобна, і не думае заходзіць за небасхіл. На мінулым тыдні кіраўнік Рэспублікі Беларусь здзейсніў сапраўдны дыпламатычны прарыў і да ўсяго прымераў тогу галоўнага экуменіста хрысціянскай Еўропы. Прымераў у сваім стылі, з уласцівай яму непасрэднасцю і ўпэўненасцю. Візіт у Ватыкан і сустрэча з папам рымскім Бенядыктам XVI шырока асвятляліся па ўсім кантыненце і прынеслі Лукашэнку вялікія палітычныя дывідэнды. Пасля доўгага забыцця і халоднасці з боку Еўропы спярша запрашэнне на саміт у Прагу, а потым высокі палёт у вечны горад! Да ўсяго ўдалося сустрэцца не толькі з пантыфікам, але і з прэм’ер-міністрам Італіі Сільвіо Берлусконі. Што гэта можа даць насельнікам Беларусі? Для вернікаў каталіцкай канфесіі цяпер даўно чаканы прыезд рымскага папы ў нашу краіну становіцца ўжо па-сапраўднаму рэальным. Для некалькіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF