Ніва № 18 (2764), 03 мая 2009 г.

Гісторыя пра каня і маскоўскія тэлеканалы

Ева СЦЕПАНЮК

У аўтобусе пахла дажджавым чарвяком. За Кабылянкай нехта ўзяўся жэрці каўбасу. У пахавым букеце луналі яшчэ ноткі мокрага пер’я, свежай крапівы, свінога гною...

Хацелася завыць ад гэтага багацця: ах ты, родная ароматэрапія! Ад яе калола ў мазгах, свярбела цела, млелі рукі. І нічога не хацелася. Нават паслухаць гутарак старажылаў, якія для чалавека звонку напаміналі б таемны код. Дзяды краналі неіснуючыя ўжо адрасы і месцы даваеннай пары са свежасцю быццам здарыліся яны ўчора. (— А памятаеш Яся, таго што з Германіі не вярнуўся. — Ля! Добра памятаю. У Яся знак на шчацэ быў! А яго сястра Паўліна за Гарбачыка пайшла. Таго, што ў тартакеві рабіў).

— А ты адкуль тут узялася? — замест прывітання кінуў Ваня.

— А еду туды і туды... — я распавяла ўсё ў двух сказах. У тым часе я здзівілася, што сустрэча з Ванем ані грама мяне не здзіўляе. І што едзем у адно месца. Быццам дамовіліся. Праўда, дзень раней, мы гаварылі пра яго з Улянай Бондар. Мы разважалі ці хоць яшчэ жыве бядоцік. Ці не памёр ад голаду і нуды на сваім хутары „Воўчае горла”?

— Бяда ў мяне, — заявіў сумна Ваня, — кабыла здохла. Ужо трэці дзень ляжыць з адваленымі капытамі...

Вестка пра смерць жывіны сярпом скрыганула па вуху.

— За рэнтай еду, — дадаў, — каб пахаваць падлоху...

Ад шоку ў маёй ароматрэпнутай галоўцы з’явіліся дурныя думкі. Мне здалося, што Ванева кабыла ляжыць на яго версальцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF