Ніва № 18 (2764), 03 мая 2009 г.

У арлянскай школе

Міхал МІНЦЭВІЧ

Пра дасягненні вучняў з Арлянскай гміны, пра іх пазаўрочныя заняткі і новыя ініцыятывы пісаў я ў „Ніве” ад 19 кастрычніка мінулага года. Аднак гэта не ўсё, бо ў нашай школе ад трох гадоў адбываюцца незвычайныя падзеі — тут даволі часта паказваюцца размаітыя выставы (адбылося іх ужо звыш дзесятка), якіх аўтарамі і арганізатарамі з’яўляюцца і настаўнікі, і вучні...

А помню добра, што яшчэ ў 1990-х гадах немагчыма было наладзіць у Орлі вялікай фотавыстаўкі пра мясцовую гісторыю. Для гэтага не было ні згоды, ні падтрымкі з боку начальства, а новы школьны будынак быў быццам чужы жыхарам, у які не было як зайсці (было пра гэта ў „Ніве” ад 15 снежня 1996 года). Удалося мне гэта змяніць толькі ў верасні 1998 года. Мая тадышняя фотавыстаўка „Пяць стагоддзяў Орлі і наваколля”, якая ў прынцыпе грунтавалася на маіх ніўскіх публікацыях і здымках, прычынілася, м.інш., да склікання ў палове верасня таго ж года нечарговай канферэнцыі настаўнікаў беларускай мовы пачатковых і сярэдніх школ Беласточчыны пад лозунгам „Ведаць мінулае — заглядаць у будучыню” („Ніва” ад 4 кастрычніка 1998 г.).

Прамінула дзесяць гадоў і група арлянскіх вучняў дабілася агульнапольскага поспеху ў галіне прапагандавання рэгіяналізму. Годам раней пазаўрочныя заняткі былі добра ўспрыняты кураторыяй. Заслуга ў гэтым вучняў і настаўнікаў, але таксама і пачыну новага дырэктара школы Дарыюша Гарадэцкага, які сказаў мне:

— Паводле праведзенай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF