Ніва № 18 (2764), 03 мая 2009 г.

За Саколкай

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

(працяг з 17 н-ра)

Бернікі мабыць калісь называліся Бернікоўцамі. Назва вёскі мабыць выводзіцца ад нейкага Бернарда, а дакладней кажучы, ад ягоных патомкаў. Заўважыў я там адну гаспадарку, якая, як мне падалося, канцэнтруецца на расліннай вытворчасці. А сама, даволі даўгаватая вёска, здаецца падлягаць грамадскай эрозіі, значыць вымыванню маладога яе насельніцтва ў гарады і адыходу жыхароў ад традыцыйнага сельскага гаспадарання. Няма тут хат новага дызайну, ёсць толькі традыцыйныя, драўляныя з мураванымі. Скарачаюцца традыцыйныя вясковыя гаспадарчыя будынкі, на многіх панадворках ад клуняў асталіся толькі бетонныя слупы, шмат пакінутых падмуркаў.

Выходжу з Бернік, а насупраць мяне два сарака- ці пяцідзесяцігадовыя мужчыны „ганяюць гусей”; значыць кідае іх нейкая дзіўная гравітацыя ад аднаго боку асфальтоўкі да другога. Ідуць стомленыя вандроўнікі з боку Залесся; магчыма, што яны там, у бакоўцы тамашняй крамы, працавіта абмяркоўвалі найбольш істотныя жыццёвыя пытанні.

На карце пазначаная дарога з Бернік у Падсудкі і я даверліва ступаю ў тым напрамку. Недалёка за вёскай два памінальныя помнікі: адзін па маладым мужчыне, які загінуў там у 1946 годзе, другі па маладым мужчыне, які загінуў там пяцьдзесят пяць гадоў пазней...

Летам 2001 года па аднаго пажылога жыхара Бернік прыехалі паліцыянты. Захацелася ім пазабаўляцца ў шэрыфаў, пастрашыць селяніна сваім табельным ружжом. А з ружжом (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF