Ніва № 18 (2764), 03 мая 2009 г.

Ходзіць самота па Ляўкове

Ілона КАРПЮК

Ніну Матысюк ведаюць у Ляўкове, здаецца, усе. І Новае, і Старое Ляўкова гэта невялікія вёскі, а ў такіх месцах усе сабе суседзямі. Непасрэдныя кантакты здараюцца кожнага дня, амаль кожнаму. Таксама і спадарыні Ніне, хаця яна стараецца пазбягаць сустрэчаў з іншымі жыхарамі.

— Хаджу так, — кажа cпадарыня Ніна, — збіраю амялу, прадам пасля. Каб падзарабіць. А што ж мне рабіць, жыць цяжка.

Гэтыя словы паўтараліся часта ў размове са спадарыняй Нінай. Неяк не здзіўлялі мяне. Бо вядома як зараз на такіх вёсках жывецца. У Ляўкове трымае людзей яшчэ цагельня. Сапраўдны завод, які дае працу, а шмат каму надзею: не толькі на заробак, але і звычайнае спадзяванне, што будзе лепш. Часта чуецца ад людзей, што такі час прыйшоў, што кожны можа знайсці занятак, але калі заглянуць на панадворкі і ў вясковыя хаты — аказваецца, што калі даволі маладыя застаюцца беспрацоўнымі, там у сям’і часта гасцююць бяда і гарэлка. У выпадку пані Ніны прыйшлі аднак няспадзяваныя выклікі ад лёсу, з якім справіцца ёй было вельмі цяжка. Сёння цярпенне расце.

Недзе ў палове дзевяностых гадоў спадарыня Ніна перайшла на рэнту. Раней працавала ў цагельні, хочацца сказаць: „як усе”. Разам з працай кончыўся штодзённы, добра вядомы рытм дня, скончыліся таксама грошы, якія дазвалялі жыць на мінімальным, але прыстойным узроўні жыцця. Праблемай хутка стала тое, што мусіла ўтрымлівацца самастойна, бо раней Бог забраў палову ейнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF