Ніва № 18 (2764), 03 мая 2009 г.

Перш за ўсё інвестыцыі

Размова з войтам Арлянскай гміны Пётрам СЭЛЬВЕСЮКОМ, які быў выбраны на гэтую пасаду 2,5 года назад ад выбарчага камітэта „Бельская кааліцыя”.

(працяг з 17 н-ра)

Інвестар з замежным капіталам хоча збудаваць у Вашай гміне дзве ветравыя электрастанцыі. На якім этапе рэалізацыя гэтай задумы?

— Прадпрыемства з замежным капіталам „Nordex” рашылася збудаваць у нашай гміне дзве ветравыя фермы. Адна мае быць распаложана паміж Спічкамі і Тапчыкаламі, а другая паміж Шчытамі і Крывятычамі. З выкарыстаннем ветракоў будуць яны пераўтвараць сілу ветру ў электраэнергію, якую, згодна з польскімі законамі, будуць прадаваць энергетычнаму прадпрыемству. Прадпрыемства „Nordex” узяло ўжо сельскагаспадарчае поле ад нашых гаспадароў у арэнду, а наш юрыдычны дарадца правяраў гэтыя дамовы перад падпісаннем. Пад будову ветракоў будуць выкарыстоўвацца толькі выдзеленыя часткі дзялянак, а іншыя іх часткі будуць надалей выкарыстоўвацца для сельскагаспадарчых мэт. Зараз мы распрацоўваем план упарадкавання тэрыторыяў, на якіх маюць быць збудаваныя электрастанцыі. Зроблены ўжо памер сілы вятроў на тэрыторыях, дзе будуць збудаваныя ветракі і яны дазваляюць рэалізаваць новую інвестыцыю.

Ці можна разлічваць на хуткае завяршэнне інвестыцыйных работ?

— Прадугледжваецца, што першыя ветракі будуць прадукаваць электраэнергію ўжо ў 2011 годзе, а цэлая інвестыцыя, дзе найдаражэйшымі будуць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF