Ніва № 18 (2764), 03 мая 2009 г.

У Ляўкове пад боцькамі

Міра ЛУКША

Славуты дашок над брамай у ляўкоўскую школу, якая ўжо не існуе, кідаецца ў вочы святочным ззяннем свежай светлай драўніны. А якая гонта на ім, якую так доўга шукалі нараўчанскія ўлады на помнік тутэйшага дойлідства! Помнік можа і маленькі, але кожны праходзячы ці праязджаючы гляне на яго з задавальненнем і цікаўнасцю. І з усмешкай не меншай, калі кіне вокам на сцяну былой школы, на якой красуецца стары і справядлівы лозунг даўніны: на фоне айчыннага кшталту — „Nasz wspólny dom”. Клякочуць боцькі на буслянцы на коміне школы, якім уладася пракрэацыя. У закутках пад плотам сярод маладой траўкі зноўку буяюць фіялкі. Вясна! А ля ўваходных дзвярэй, ля шчыта ўсходаў, дзе нядаўна стаяла ёлачка — велікоднае дрэўца заквітнела яечкамі. Застаўся nasz wspólny dom. Месцамі яшчэ забіты дошкамі.

— Гэты лозунг, „Nasz wspólny dom”, таксама будзе адноўлены. Гэта таксама забытак! — кажа Марк Скамароўcкі. Так, той самы, што і сёння заспявае „Колькі ў небе зор”, заспеты на ўсходах у „Цэнтр адукацыі «Інтэрнэтная вёска» — адукацыя на адлегласць на вясковай тэрыторыі”. Той самы, з пад Сямятыч, з Боцькаў, які з боцькаўскай падляшскай капэлай выступае не раз на фестывалях беларускай песні і бярэ прызы. Магутны голас магутнага падляшука чутны і ў нараўчанскай ды ляўкоўскай цэрквах, дзе дадаў духу пеўчым, і чуўся быў у Беларусі, дзе ў Дзятлаве Марк быў чатыры гады памочнікам ксяндза. Сам зможа весці ўсю каталіцкую імшу! (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF