Ніва № 18 (2764), 03 мая 2009 г.

Паэты маюць крылы

Юрка БУЙНЮК

Калі пасля мітусні многіх шэрых дзён, гонкі за кожным днём чалавек нават не задумваецца над творчым сэнсам жыцця, тады раптоўная хвіліна натхнення з’яўляецца дарам часу, месца і надзеяй на адказ на розныя пытанні. Творчасць кожнага паэта — актуальны адказ на думкі, якія яго акружаюць, шукаючы выхаду ў кожнай галіне мастацтва. Цяжка быць уражлівай адзінкай у сучасным акружаючым свеце, асабліва пішучы ў малым асяроддзі і для малой аўдыторыі чытачоў. Зайздрасць журналістаў не мае межаў. Адны пішуць: вось мінуў час, калі пісьменнікаў насілі на руках як святых, другія: і так не варта чытаць, бо што ж малады напіша, яму бракуе вопыту і ведаў. Я кажу адным і другім: разумнікі, напішыце самі, каб вашы часопісы ці кніжкі не былі макулатурай ды туалетнай паперай, але аздаблялі паліцы ў кожнай беластоцкай хаце. Праўда, мінулі часы, калі людзі гарнуліся да кніжак, не было элетронных масмедыяў, інтэрнэту, моладзь з вёсак гарнулася да адукацыі, каб знайсці сваю будучыню ў горадзе. Зараз жа моладзь іншая. Не думае пра творчае развіццё, але больш экзістэнцыяльнае. Ужо ў сярэдняй школе думаюць, каб уладкавацца на працу, памагчы сабе ў адукацыі і каб бацькам было лягчэй. І такая запрацаваная моладзь не мае часу, каб цікавіцца якойсьці паэзіяй, бо ў яе свае праблемы, якія самой трэба развязаць.

Смешыць мяне, калі ў інтэрв’ю нейкія журналісты кажуць: „Чатыры гады пасля выхаду „Суботы ў Малінніках” ты маўчаў, нідзе не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF