Ніва № 18 (2764), 03 мая 2009 г.

Трэба пачакаць

Віктар САЗОНАЎ

Неяк адзін з польскіх змагароў „Салідарнасці” сказаў мне, што ў барацьбе за сваю праўду ім некалі было крыху лягчэй, чым зараз беларускай апазіцыі. Праўду кажучы, мяне вельмі здзівілі ягоныя словы, бо ў Польшчы ў той час было ўведзена ваеннае становішча, чаго няма ў нас сёння. Былі масавыя арышты, дзе чалавека маглі пасадзіць у астрог толькі таму, што на яго пальцах знайшлі сляды друкарскай фарбы. І ад арганізаванага спецслужбамі забойства чалавека не магло ўратаваць нават тое, што ён ксёндз. А на ўсходняй мяжы стаялі гатовыя рушыць на захад савецкія танкі і доўгія лапы Крамля паказвалі тагачаснаму польскаму кіраўніцтву пальцам які наступны крок яно мусіць зрабіць і як жорстка павінна расправіцца з польскай апазіцыяй, каб яна больш ніколі не ўзнікла ў сацыялістычным лагеры.

Таму я папрасіў свайго суразмоўцу ўдакладніць, што ён мае на ўвазе. І той патлумачыў, што, нягледзячы на надзвычай жорсткі пераслед, ім было прасцей па той прычыне, што ў „Салідарнасці” на той момант было нашмат больш аднадумцаў сярод палітыкаў у вольным свеце, чым сёння мае беларуская апазіцыя. Яны былі ў сваіх перакананнях не такія адзінокія. І гэта не таму, што зараз ідэалы беларусаў не такія як тады ў палякаў. А таму, што на месца заходніх палітыкаў таго часу, якімі кіравалі ідэалы свабоды, справядлівасці, дэмакратыі і дапамогі аднадумцам, прыйшлі людзі, якія разглядаюць палітыку як мажлівасць уласнай кар’еры. Таму гэтыя людзі хочуць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF