Ніва № 18 (2764), 03 мая 2009 г.

Гадзіннік гэтага не скажа

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Дзесяцёх маладых мужчын з Беласточчыны прыняло ўдзел у трохдзённым конкурсе царкоўнага званення: „Паведамляе, усхваляе, склікае” ў Мужчынскім манастыры Благавешчання Прасвятой Дзевы Марыі ў Супраслі. Быў гэта першы такога роду агляд у Польшчы.

— Цяпер у нас ёсць гадзіннік і ведаем, калі маем ісці на багаслужбу. Званы азываюцца пераважна паўгадзіны да яе пачатку. Так ёсць нават цяпер, калі ў нас ёсць гадзіннікі; бывае, што забываем, што надыходзіць час набажэнства, малітвы. Гук звана не толькі напамінае пра час, але і пра абавязак малітвы, — сказаў у размове з „Нівай” у час агляду перашаіерарх Беластоцка-Гданьскай епархіі архіепіскап Іакаў.

Пры канцы Светлага тыдня сапернічалі паміж сабой званары з прыходаў Беластока, Дубін, Гайнаўкі, Супрасля, Сямятыч і Васількава. Займаюцца яны званеннем ад чатырох да дзесяці гадоў. Званароў да ўдзелу ў конкурсе заяўлялі настаяцелі прыходаў. Конкурсныя змаганні папярэдзіла выступленне дзейнічаючага ад нядаўна мужчынскага хору імя Багдана Анісімовіча пад кіраўніцтвам Марціна Абійскага. Янка Макаль з прыхода Благавешчання Прасвятой Дзевы Марыі ў Супраслі, які займаецца званарскай справай ад васьмі гадоў, тлумачыў „Ніве”:

— Званарскае мастацтва ляжыць ва ўмелым адбіванні рытму, на рытмізацыі. Задача званення гэта перш за ўсё скліканне вернікаў на багаслужбу, паведамлянне іх аб найважнейшых момантах літургіі ды выяўлянне велічы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF