Ніва № 17 (2763), 26 красавіка 2009 г.

Пачынаюць з першых класаў

Аляксей МАРОЗ

Лаўрэаты прадметных гімназічных конкурсаў на практыцы па за звычайнымі наборамі прымаюцца ў сярэднія школы і моладзь, якая хоча вучыцца ў самых прэстыжных ліцэях Беластока, Бельска і Гайнаўкі (у выпадку двух апошніх гарадоў маю на ўвазе белліцэі), ужо з першых класаў пачынае змагацца за пераможныя месцы па розных прадметах. У выпадку школ, дзе выкладаецца беларуская мова, хіба самым папулярным прадметным конкурсам з’яўляюцца спаборніцтвы па роднай мове за званне лаўрэата. У гэтым годзе ажно 44 вучні сталі фіналістамі, а з гэтага ліку ажно 35 асоб — лаўрэатамі ваяводскіх элімінацый прадметнага конкурсу па беларускай мове для гімназістаў, якія 17 сакавіка адбыліся ў спартыўнай зале Агульнаадукацыйнага ліцэя імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім.

Першымі маімі суразмоўцамі пасля конкурсных змаганняў былі вучаніцы першага класа Гімназіі ў Нарве, ранейшыя лаўрэаты прадметнага конкурсу па беларускай мове ў падставовай школе. Не перапалохала іх інфармацыя настаўніцы беларускай мовы, што за кароткі час трэба ім завучыць матэрыял, які на занятках беларускай мовы будзе рэалізавацца на працягу трох гадоў. Праўда, вучні ўсіх гімназій ведаюць, на які матэрыял звярнуць увагу, рыхтуючыся да раённых адбораў конкурсу па беларускай мове і якія будуць дадатковыя прыярытэты ў час ваяводскіх элімінацый. Гэта аблягчае вучобу, асабліва ў выпадку наймалодшых вучняў, якія не былі б у змозе засвоіць увесь (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF