Ніва № 17 (2763), 26 красавіка 2009 г.

Сустрачане некалькі гадоў пасля (2)

Mіхась СЦЕПАНЮК

Kожны ўдзельнік Сустрэч „Зоркі” асацыюе іх з нейкай сітуацыяй, артыкулам ці сваёй роляй у сустрачанскай п’есе (падчас некалькіх Cустрэч удзельнікі рыхтавалі пастаноўкі, якія паказвалі ў апошні дзень мерапрыемства).

Доўгі час многія з незабыўнай роляй Юліі ў сцэнцы „Рамеа і Юлія” асацыявалі Юстыну Вышкоўскую з Ягуштова.

Юстына Вышкоўская: Сустрэчы гэта цікавы час і цікавыя людзі

Сустрачанская Юлія — сёння студэнтка III курса прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Запытаная пра першую рэакцыю на лoзунг: «Сустрэчы „Зоркі”», Юстына гаворыць: „Гэта ўсмешка на твары. Сустрэчы асацыююцца мне з дзяцінствам, бо я тады была яшчэ вельмі маладая”.

Упершыню на Сустрэчы „Зоркі” Юстына трапіла ў Нарву, будучы вучаніцай 4 клaса пачатковай школы.

„Якраз тады ў Ягуштове дзейнічаў наш тэатр „Ягуштово”, які вёў Дарафей Фіёнік. Аднойчы падчас рэпетыцыі расказаў нам пра Сустрэчы „Зоркі”. Паехала я і яшчэ некалькі дзяўчат.

Aле здаецца мне, што пасля на Сустрэчах была толькі я. A чаму? Бо пісала. Паехала я ў Нарву, пабачыла, што там цікава, што людзі пішуць, што файная атмасфера. I пасля пачала пісаць. Спачатку ў пачатковай школе, пасля ў гімназіі. Аднак у гімназіі пісала ўжо нямнога. Сапраўды, вельмі цікава было на Сустрэчах ствараць свае рэдакцыі, пісаць тэксты”.

Зразумела, як большасці сустрачан, так і Юстыне вельмі падабаўся тэатральны бок (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF