Ніва № 17 (2763), 26 красавіка 2009 г.

Пачуй, вандроўнік, паляўнічыя рагі на Гары Баторыя

Пётр БАЙКО

Гара Баторыя ў Белавежскай пушчы — даволі вядомы аб’ект. Часта пытаюць пра яе турысты, якія на пушчанскіх шляхах шукаюць розных гістарычных і прыродазнаўчых цікавінак.

Сама гара не належыць да найвышэйшых узвышшаў у Пушчы. Узвышаецца яна толькі на 183 метраў над узровень мора. Вышэйшымі за яе на пушчанскай тэрыторыі з’яўляюцца Казіная гара (202 м н.у.м.) на беларускім баку ды два ўзгоркі ў ваколіцы Ліпін (197 м н.у.м.) і Чарлёнкі (186 м н.у.м.) на польскім.

Гара Баторыя знаходзіцца ў 449 аддзеле, у шэрагу ўзвышшаў паўсталых у выніку асаджвання пяску, гравію і гліны ў расколінах таючага ледавіка на лініі Гайнаўка — Чарлёнка — Грудкі — Крыніца. З’яўляецца яна адным з цікавейшых аб’ектаў на тэрыторыі Краязнаўчага запаведніка імя праф. Уладыслава Шафера. Побач гары пралягаюць шаша з Гайнаўкі ў Белавежу, а таксама пешы зялёны і конны турыстычныя шляхі са Старой Белавежы ў Чарлёнку.

Шаша ля Гары Баторыя мае небяспечны паварот, на якім часта даходзіць да аўтакатастрофаў, нярэдка са cмяротным рэзультатам для шафёраў і пасажыраў. У шасцідзесятыя гады абмежавалі тут скорасць язды пасля аўтакатастрофы, якая спасцігла важную партыйную дэлегацыю. Тады менавіта мясцовыя прысвоілі павароту арыгінальную назву — Партыйны паварот, якая сёння ўжо забываецца.

Варта помніць, што Гара Баторыя гэта адначасова ўрочышча, якое ў літаратуры называлася па-рознаму: „Batorowa Hora” (К. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF