Ніва № 17 (2763), 26 красавіка 2009 г.

Я ўдзячна бацькам за духоўнае выхаванне

Таісія СКУРАТАВА

Нарадзілася я ў 1949 годзе, 20 лютага, на хутары бліз вёскі Бушмічы Высокаўскага (цяпер Камянецкага) раёна пры самай мяжы з Польшчай. Высокае — утульны прыгранічны гарадок, дзе захаваўся палац і парк графіні Марыі Патоцкай. А ў цяперашнім раённым цэнтры, Камянцы, дзе я зараз жыву, — над ракою Лясною ўзвышаецца старажытная вежа, якой споўнілася больш за сем стагоддзяў. Адсюль, як рукой падаць, прасціраецца на поўнач знакамітая Белавежская пушча.

Бацькі мае — простыя сяляне — Карпук Мікалай Ігнатавіч і Марыя Нікіфараўна працавалі ў калгасе. Напачатку жылі ў сціплай драўлянай хаце з саламяным дахам без электрычнасці і радыё. Але гэтымі абставінамі дзяцінства маё не было азмрочана. Дзеці хутаран раслі ў поўнай гармоніі з непаўторнай прыродай тады яшчэ некранутых глабальнымі пераўтварэннямі родных ваколіц. Мы бегалі адзін да аднаго праз жытнёвыя палі, у якіх ірвалі валошкі і рамонкі, гулялі ў вайну і хованкі, хадзілі пехатою за некалькі кіламетраў праз балоцісты луг у школу. У вясеннія разлівы прыносілі дадому букеты жоўтых балотных кветак і поўныя гумавыя боты вады. На цёплай печы з насыпаным збожжам маці лячыла ад прастуды.

Шмат гадоў, як бацькі перавезлі хату ў вёску, а хутар у акружэнні палёў і лугоў з квяцістым вянком вішань сніцца да гэтай пары. Успамінаюцца карціны дзяцінства. І адна з іх паўстае чамусьці асабліва яскрава. Калі я была яшчэ зусім малая, бацькі будавалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF