Ніва № 17 (2763), 26 красавіка 2009 г.

За Саколкай

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Аўтобус з Саколкі паварочвае ў Паўлаўцах з гродзенскай шашы на поўнач павета, у раскінутыя там вёскі. Зараз і асфальтоўка мяняе свой міжнародны ранг на менш прэстыжны. Гладкае асфальтавае палатно становіцца асфальтавым брукам, па якім аўтобус трасецца, а яго шасі амаль што скрыгіча ў пратэсце ад такой дарожнай дэградацыі.

Пешае падарожжа пачынаю з Залесся. На адным з парталаў знаходзіцца інфармацыя, што прамавугольны рынак у цэнтры гэтай мясцовасці паказвае на яе гарадскі ранг у мінулым. Разглядаюся і заўважаю, што тут сапраўды відаць гарадскія атрыбуты. Бо ж насупраць касцёла відаць, так як на кракаўскім рынку, гандлёвыя рады ў выглядзе вясковай крамы. Гэтая крама выконвае, мабыць, таксама ролю ратушы, бо з яе бакоўкі раздаюцца гарланістыя галасы тамашніх райцаў, якія, як у кожнай вёсцы, збіраюцца для абмеркавання найбольш сутных грамадскіх падзей. А з іншых бакоў гэтага рынку такая ж вёска, як і ўсе навакольныя... На адным з пляцоў, дзе раней, здаецца, стаялі жылыя і гаспадарчыя будынкі, з якіх жыццё перабралася на могілкі і ў гарады, стаіць цагляны помнік удзячнасці апошнім гаспадарам гэтага пляца, пастаўлены іх адбыўшымі ў выгаднейшыя месцы нашчадкамі.

Узвышаны ранг Залессе атрымала ад літоўскага вяльможы Гераніма Валовіча, які ў 1604-1623 гадах пабудаваў тут мураваны касцёл, які стаіць у Залессі па сённяшні дзень. Праўда, 400-гадовы касцёл мае зараз і даволі сучаснае вонкавае аснашчэнне: на адной (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF