Ніва № 17 (2763), 26 красавіка 2009 г.

Быццам шасцёрка ў „таталётка”

Размова з войтам Арлянскай гміны Пётрам СЭЛЬВЕСЮКОМ, выбраным на гэтую пасаду 2,5 года таму ад выбарчага камітэта „Бельская кааліцыя”.

Нядаўна радныя Вашай гміны прынялі пастанову аб увядзенні беларускай мовы ў якасці дапаможнай у зносінах паміж насельніцтвам і чыноўнікамі, а некалькі дзён назад у Вашу гміну прыязджала камісія моваведаў і гісторыкаў. Ці ўдалося выпрацаваць прапановы да праекта гміннай пастановы аб занясенні на ўказальнікі назваў вашых мясцовасцей па-беларуску?

— Камісію, якая да нас прыязджала, складалі прафесар Міхал Кандрацюк, прафесар Алег Латышонак, айцец доктар Рыгор Сасна, доктар Васіль Сегень, прадстаўнік Маршалкоўскай управы і прадстаўнікі беларускіх масмедыяў. Камісія дайшла да слушнага вываду, што трэба змясціць на ўказальніках назвы мясцовасцей у такім выглядзе як іх называюць жыхары нашых вёсак, напрыклад, Крывятычы, Шчыты ці Ворля.

Што прадбачваеце рабіць далей у справе ўстанаўлення двухмоўных указальнікаў?

— Рашэнні камісіі цяпер трэба пераліць на паперу і назвы паасобных вёсак абнародаваць з іх солтысамі. Пасля падрыхтуем праект пастановы аб назвах нашых мясцовасцей на мясцовай мове на сесію Рады гміны. Калі праект будзе прыняты раднымі, пастанову рады перашлем у камісію пры Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі, якая будзе яшчэ аналізаваць папраўнасць прынятых намі назваў. Пасля заканчэння ўсёй працэдуры, калі не трэба будзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF